У Менск сёньня раніцай прыляцеў дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі (СВР) Сяргей Нарышкін. Пра гэта паведаміў Tut.by з спасылкай на сваю крыніцу.
Тэлеграм-канал «Пул Первого» напісаў, што Нарышкін сустрэнецца з Лукашэнкам каля 11-й гадзіны.
Раней Нарышкін заяўляў, што ў рыхтаваньні пратэстаў у Беларусі ўдзельнічаюць інспэктары з Пэнтагону і ЦРУ. А таксама што расейская выведка мае зьвесткі пра падрыхтоўку рэзанансавай правакацыі ў Беларусі: «…Арышт, раненьне або нават забойства аднаго з аўтарытэтных сьвятароў. Разьлік на тое, што гэта дасьць магчымасьць істотна падвысіць антыўрадавыя настроі сярод каталікоў і падштурхнуць іх да больш актыўнага ўдзелу ў вулічных пратэстах», — пісаў Нарышкін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская выведка: ЗША намагаюцца арганізаваць у Беларусі «каляровую рэвалюцыю», накіравалі $20 мільёнаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біскуп Юры Касабуцкі абверг заявы расейскай выведкі пра выкарыстаньне касьцёлу ў палітычных мэтах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мітрапаліт мог зрабіць выгляд, што нічога ня бачыць. Але як тады жыць?» — біскуп Касабуцкі. ВІДЭА
16