Дзесяць праваабарончых арганізацый зрабілі сумесную заяву, у якой прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 удзельнікаў пратэстаў. Пратэстоўцаў узялі пад варту і абвінавацілі паводле крымінальных артыкулаў «Масавыя беспарадкі» (№ 293) і «Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (№ 342).
- Дзяніс Болтуць, (342)
- Сяргей Брыль (293),
- Юры Бялько (293),
- Яраслаў Збароўскі (293),
- Дзьмітры Івашкоў (293),
- Дзьмітры Ластоўскі (293),
- Сяргей Ляжэнка (293),
- Павал Нядбайла (293),
- Андрэй Папоў (293).
Праваабаронцы лічаць перасьлед гэтых людзей палітычна матываваным, бо яны рэалізоўвалі сваё права на мірныя сходы і выказваньне сваёй думкі адносна абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
Праваабаронцы заклікалі вызваліць і спыніць перасьлед як гэтых дзевяцярых, такі ўсіх палітычных зьняволеных і затрыманых за мірныя пратэсты. А таксама спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.
Да сёньня ў сьпісе палітвязьняў было 93 чалавекі. Цяпер іх 102.
Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць
- Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
- Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
- На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
- Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
- Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
- У краіне 144 палітычныя вязьні.