Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ з палітвязьнямі Сяргей Ціханоўскі зьвяртаўся да яго на «ты». Пра гэта расказаў у інтэрвію Tut.by удзельнік той сустрэчы Юры Васкрасенскі.
Ён адзначыў, што Ціханоўскі «хаміў некалькі гадзінаў, пакуль прэзыдэнт не супакоіў яго сваёй аўрай».
На рэпліку журналіста, што Лукашэнка ж таксама да ўсіх зьвяртаецца на «ты», Васкрасенскі запярэчыў: «Але Ціханоўскі не прэзыдэнт».
Дзяржаўныя СМІ і блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал апублікавалі змантаваныя відэакадры сустрэчы 10 кастрычніка, ні на водным зь якіх не відаць Сяргея Ціханоўскага. Можна заўважыць толькі край кепкі, руку і вуха чалавека.
Пасьля блогер паведаміў праз свайго адваката, што не хацеў, каб на сустрэчы яго здымалі на камэру для тэлевізіі. Таксама не паціснуў руку Лукашэнку, бо асьцерагаецца каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА КДБ дазволіў Сяргею Ціханоўскаму патэлефанаваць СьвятланеЮры Васкрасенскі — адзін з палітычных вязьняў, быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. 11 кастрычніка яго перавялі пад хатні арышт, а 16 кастрычніка зьмянілі меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Роля Васкрасенскага. Як улада спрабуе раскалоць апазыцыюПасьля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ з-за кратаў выйшлі:
- сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Лілія Ўласава;
- фігуранты «справы PandaDoc» Юлія Шардыка, Уладзіслаў Міхалап, Дзмітры Рабцэвіч
- адвакат Марыі Калесьнікавай Ільля Салей,
- палітоляг Віталь Шкляраў.