У большасьці паліклінік Менску ды іншых гарадоў можна прышчапіцца ад грыпу толькі расейскай вакцынай, хаця ў іншыя гады былі вакцыны і з Эўропы. Летась, як і ў папярэднія гады, беларусам сярод іншых былі даступныя французская вакцыя «Ваксігрып» і вакцына з Нідэрляндаў «Інфлювак».
Людзі скардзяцца, што цяпер у беларускіх паліклініках няма прышчэпак ад грыпу эўрапейскай вытворчасьці — толькі расейская. Журналісты абзванілі каля дзясятку розных паліклінік і некалькі прыватных цэнтраў. Сапраўды, такіх прышчэпак няма.
«Была эўрапейская, але яна хутка скончылася, засталася толькі расейская», — паведамілі ў адной са сталічных паліклінік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму бясплатную прышчэпку ад грыпу можна зрабіць толькі расейскай вакцынайУ іншай каротка адказалі, што вакцына ёсьць толькі расейская, а калі паступіць эўрапейская, ня ведаюць.
У прыватных цэнтрах дарослым прапануюць запісацца на вакцынацыю эўрапейскай вакцынай не раней як празь месяц.
У Міністэрстве аховы здароўя не змаглі апэратыўна адказаць, ці сапраўды цяпер у паліклініках толькі расейская вакцына. Але сказалі, што «так не паўсюль». «Мы рыхтуем камэнтар аб тым, дзе і якія вакцыны ёсьць», — адказалі ў міністэрстве.
«Розьніца вакцынаў — у кампанэнтах»
Доктар Зьміцер Салошкін паведаміў Свабодзе, што вакцыны адрозьніваюцца кампанэнтамі. Чым больш складнікаў, тым ад большай колькасьці вірусаў імунітэт.
«На Захадзе робяць чысьцейшыя вакцыны, там менш розных пабочных фрагмэнтаў вірусу, яны зьбіраюць толькі тое, на што выпрацоўваецца імунітэт», — кажа доктар. Чаму цяпер няма эўрапейскай вакцыны шмат у якіх паліклініках, ніхто дакладна сказаць ня можа.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міты пра вакцыну ад грыпу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўда і міты пра вакцынацыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спрэчкі пра прышчэпкі — гэта пра веру». Чаму адмаўляюцца ад вакцынацыі