Юркойцеў палон. Пра што кніга, якая атрымала прэмію імя Гедройця

Калісьці на беларуска-літоўскай мяжы Зьмітра Бартосіка папракнуў мытнік. Як жа так, маўляў, сам Бартосік, папулярызатар беларушчыны, а дэклярацыю запоўніў па-расейску. Зьміцер дагэтуль ня можа зразумець, чаго болей ён тады адчуў: сораму за сваю дэклярацыю ці радаснага зьдзіўленьня ад таго, што мытнік гаворыць па-беларуску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мытнік Гагарын

Звалі мытніка Юркойць. І быў ён вядомым на Астравеччыне асьветнікам, арганізатарам мноства культурніцкіх беларускіх імпрэзаў. Самая маштабная зь іх — агульнабеларускі Касінерскі фэст у 2013-м годзе — была сарваная раённым кадэбістам, які арыштаваў Юркойця і ўвапхнуў яго ў чарговы масавы судовы працэс. Ну, а суд прайшоў так, як і быў задуманы, не зважаючы на нестыкоўкі і брак доказаў віны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прачытаў «Тантамарэскі»

Пачаўся працэс ашмянскіх мытнікаў у лістападзе 2016 году і скончыўся ў лістападзе 2017-га. Вялікая ўвага да яго тлумачыцца тым, што ініцыяваў яго сам Лукашэнка, і тым, што на лаве падсудных апынуліся ажно 58 чалавек, а яшчэ тым, што адзін зь іх — знаны ў Беларусі краязнаўца Алесь Юркойць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Алексіевіч выказала салідарнасьць з асуджаным Алесем Юркойцем

Усю справу падзялілі на пяць менскіх судоў, зь якіх я выбраў Партызанскі, той, дзе судзілі Юркойця.

Калі пасярод восені 2013 году ў Астравецкай бібліятэцы ён вёў прэзэнтацыю маёй новай кнігі, я й думкі ня меў, што наступная кніга будзе пра суд, пагатоў што фігурантам гэтага працэсу будзе Алесь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юркойцеў палон. Лукашэнка супраць Каліноўскага

Мне давялося прысутнічаць на ўсіх, паўсотні іх было, судовых паседжаньнях. Не прапускаў, каб ніякая дробязь ня выпала з увагі на гэтай фотакарціне, якая на вачах з пазытыву ператваралася ў нэгатыў…

Your browser doesn’t support HTML5

Буктрэйлер пераможцы літаратурнай прэміі Гедройця-2020 – кнігі «Тантамарэскі»

Замовіць кнігу можна тут.

Чытаць у фармаце PDF.