Ува ўсёй Эўропе ўрады ўводзяць паўторныя абмежаваньні, спрабуючы супрацьстаяць росту захворваньняў.
Францыя ўводзіць камэнданцкую гадзіну — у рамках барацьбы з другой хваляй каранавірусу. У сераду там было пацьверджана амаль 23 тысячы новых выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі.
Прэзыдэнт краіны Эманюэль Макрон абвясьціў, што жыхары не павінны выходзіць на вуліцу, пачынаючы зь дзевяці гадзін вечара і да шостай раніцы. Рашэньне закранае Парыж і яшчэ 8 гарадоў, дзе трэба стрымаць хуткае распаўсюджваньне інфэкцыі COVID-19. Гэта Марсэль, Ліён, Ліль, Сэнт-Эцьен, Руан, Тулюза, Грэнобль і Манпэлье, адзначае BBC.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хочуць хадзіць — няхай хварэюць». Лукашэнка пракамэнтаваў акцыі пратэсту ў Беларусі ва ўмовах COVID-19Камэнданцкая гадзіна пачне дзейнічаць з суботы. Пакуль гэта разьлічана на чатыры тыдні. Адначасова ўводзіцца рэжым надзвычайнай сытуацыі ў галіне аховы здароўя. Школы пры гэтым застануцца адкрытымі. Па рэгіёнах можна езьдзіць у сьветлую пару дня.
Моцныя абмежаваньні набылі моц у Нідэрляндах, дзе закрытыя кавярні, бары і рэстараны, яны змогуць працаваць толькі на вынас.
Каталёнія (Гішпанія) таксама закрывае бары і рэстараны на два тыдні, пачынаючы з чацьвярга 15 кастрычніка.
У Чэхіі, дзе за апошнія два тыдні зарэгістравана найбольш заражэньняў на 100 тысяч чалавек насельніцтва, зь серады школьнікаў перавялі на дыстанцыйнае навучаньне. Бары і рэстараны таксама закрылі. Тэмпы распаўсюджваньня каранавірусу паскараюцца ў Чэхіі з пачатку верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Упершыню ў Польшчы больш як 5000, а ў Чэхіі больш як 8000 выпадкаў каранавірусу за суткіНямецкая канцлер Ангела Мэркель абвясьціла, што бары і рэстараны ў раёнах з дрэннай эпідэмічнай сытуацыяй мусяць закрывацца ў 23:00. У Нямеччыне ўпершыню з красавіка зарэгістравана больш за 5 тысяч новых заражэньняў за дзень.
У Эўропе зараз дзённы прырост заражэньняў складае каля ста тысяч. Высокія паказьнікі, акрамя Чэхіі і Францыі, фіксуюць у Італіі, Швайцарыі, Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьвеце трэці дзень запар рэгіструюць рэкордную колькасьць новых выпадкаў COVID-19