Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хочуць хадзіць — няхай хварэюць». Лукашэнка пракамэнтаваў акцыі пратэсту ў Беларусі ва ўмовах COVID-19


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 8 кастрычніка на нарадзе з прадстаўнікамі сфэры аховы здароўя пракамэнтаваў нядзельныя пратэставыя акцыі ў кантэксьце распаўсюджваньня каранавірусу COVID-19 у Беларусі.

«Тое, што адбываецца цяпер, дапусьцім, на вуліцах Менску па выходных, — зразумела, якія будуць наступствы. І захворваньне ў Менску вышэй, чым у іншых рэгіёнах. Вось вынікі», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, улада «ні ў якім разе выкарыстоўваць гэта не зьбіраецца», бо людзі «хутка самі зразумеюць, куды ўляпаліся».

«Хочуць хадзіць — няхай хварэюць. Там жа грошы на Захадзе абяцаюць вялікія. Накшталт 53 мільёнаў [эўра] абяцалі выдаць: 3 мільёны — на кішэнныя расходы, а 50 — на лячэньне ад COVID-19. Дзе гэтыя грошы?»

19 жніўня кіраўніца Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен па выніках пазачарговага пасяджэньня Эўрапейскай радзе заявіла, што Эўразьвяз дадаткова выдзеліць 53 мільёны эўра на падтрымку грамадзянскай супольнасьці і пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі.

Паводле яе, 2 мільёны эўра з гэтай сумы выдзеляць на падтрымку «ахвяр рэпрэсій і непрымальнага дзяржаўнага гвалту», 1 мільён — на падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, астатнія 50 мільёнаў — на экстраную падтрымку ў сувязі з каранавірусам для сэктара аховы здароўя, малога і сярэдняга бізнэсу, уразьлівых груп і сацыяльных службаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG