Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла ў суботу пра 5300 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам.
Яшчэ 53 чалавекі памерлі. Балянс пандэміі каранавірусу ў Польшчы складае 121 638 інфікаваных і 2972 сьмерці.
З прычыны росту колькасьці інфікаваных ад суботы па ўсёй краіне ў грамадзкіх месцах уводзіцца абавязковае нашэньне масак. Выключэньне — толькі для тых, хто ня можа насіць маскі па стане здароўя.
Маскі, аднак, можна не насіць падчас прагулак па лесе, у зялёных зонах, парках, а таксама падчас заняткаў спортам.
Цягам апошніх сутак у Чэхіі зарэгістравана больш за 8000 выпадкаў заражэньня каравірусам.
Цяпер у Чэхіі ўведзенае надзвычайнае становішча. Дзейнічаюць абмежаваньні або поўная забарона на ўдзел у культурных, спартовых і грамадзкіх мерапрыемствах. Некаторыя абмежаваньні ўступяць у сілу ў панядзелак. Калі сытуацыя не палепшыцца і людзі ня будуць прытрымлівацца абмежаваньняў, прэм'ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш не выключае ўвядзеньня карантыну накшталт вясновага.
За мінулыя суткі ва Ўкраіне было выяўлена 5728 выпадкаў каранавірусу, 108 чалавек памерлі.
У Беларусі паведамляецца пра 552 пацьверджаныя выпадкі каранавірусной інфэкцыі COVID-19 за апошнія суткі.