Гэта вынікае з інтэрвію прадстаўніка Генпракуратуры, паказанага на БТ.
Што сказаў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» начальнік аддзелу Генэральнай пракуратуры па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Аляксей Падвойскі:
- Больш як з 400 дзецьмі і іх бацькамі правялі тлумачальныя гутаркі, 300-м вынесьлі папярэджаньні.
- Ёсьць выпадкі, калі ў бацькоў забіралі дзяцей. Паводле прадстаўніка пракуратуры, тыя бацькі нападпітку і сыстэмна ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных акцыях і злоўжывалі алькаголем дома.
- Мэта дзяржавы была абараніць дзіця, а з бацькамі праводзіцца «паглыбленая рэабілітацыйная праца», — сказаў Падвойскі.
Канкрэтных прыкладаў чыноўнік не прывёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сказалі, што сына ніхто не адбіраў». Праз два дні Алене Лазарчык вярнулі 6-гадовага сына Арцёма ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Казалі, што я без мазгоў і ня маю права выхоўваць дзяцей». Як маці чацьвярых дзяцей з ганьбай звольнілі з войска ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МУС прыгразілі, што будуць ужываць баявую зброю супраць пратэстоўцаў