Ліга чэмпіёнаў хакейнага сэзону 2020/21 не адбудзецца праз пандэмію каранавірусу, паведаміла прэс-служба турніру.
«Правесьці сэзон не ўяўляецца магчымым як з арганізацыйнага, так і з эканамічнага гледзішча. Здароўе і бясьпека ўсіх удзельнікаў ёсьць нашым асноўным прыярытэтам, аднак зь бягучым разьвіцьцём сытуацыі мы ня зможам гарантаваць, што гульцы камнадаў змогуць вярнуцца на радзіму ў здаровым стане і ня будуць абавязаныя прайсьці карантын», — заявіў прэзыдэнт хакейнай Лігі чэмпіёнаў Пэтэр Занэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 8 хакеістаў менскага «Дынама» ў Латвіі выявілі каранавірус. У Менску пацьвердзілі 5 выпадкаўТурнір мусіў пачацца яшчэ 6 кастрычніка і завяршыцца 9 лютага 2021 году. Спачатку яго спрабавалі адкласьці, але празь неспрыяльную эпідэміялягічную сытуацыю вырашылі скасаваць зусім.
У Лізе чэмпіёнаў выступаюць 32 каманды з 12 краін Эўропы. Сёлета ў спаборніцтвах мелі ўдзельнічаць і два прадстаўнікі Беларусі — менскае «Юнацтва» і горадзенскі «Нёман».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь страціла права на правядзеньне шахматнай алімпіяды 2022 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіянат Эўропы па фэхтаваньні ў Менску адмянілі з прычыны каранавірусу