1 кастрычніка менскі і рыскі хакейныя клюбы «Дынама» гулялі матч у сталіцы Латвіі. Беларускіх спартоўцаў праверылі на каранавірус — такія правілы ўезду ў Латвію.
Тэсты паказалі станоўчыя вынікі ў васьмі чалавек. Іх ізалявалі і на наступны дзень вывезьлі ў Беларусь на спэцыяльным транспарце, паведаміў клюб.
Калі ў Менск вярнулася ўся каманда, хакеісты здалі паўторны тэст у партнэрскай лябараторыі Кантынэнтальнай хакейнай лігі. COVID-19 пацьвердзіўся ў пяці чалавек, іх ізалявалі. Астатніх чальцоў каманды чакае дадатковае тэставаньне.