Старшыня страйкаму Менскага трактарнага заводу Сяргей Дылеўскі зьехаў зь Беларусі.
Ён апошні зь ліку чальцоў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, які заставаўся ў Беларусі на волі. Астатнія або за кратамі, або ў вымушанай эміграцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кіраўніку намякаюць, што трэба прымаць меры». Лідэр страйкаму МТЗ — пра ціск уладаў пасьля выхаду з-пад арыштуЯк удакладніла прэсавая служба Каардынацынай рады, на такі крок Сяргей Дылеўскі быў вымушаны пайсьці дзеля ўласнай бясьпекі. Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы, куды раней адправіў сваю сям’ю.
Днямі тэрміст МТЗ напісаў заяву на звальненьне з працы. Як прызнаўся пазьней, зрабіў гэта пад ціскам спэцслужбаў, якія пагражалі непрыемнасьцямі ягоным бацькам, таксама супрацоўнікам прадпрыемства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі звольніўся з МТЗСёлета ў жніўні і верасьні Сяргей Дылеўскі адседзеў агулам 25 сутак (10+15) за арганізацыю несанкцыянаваных акцый і актыўны ўдзел у іх.