Лідэр страйкаму Менскага трактарнага заводу і чалец Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі напісаў заяву на звальненьне паводле ўласнага жаданьня і забраў працоўную кніжку.
На МТЗ Сяргей Дылеўскі адпрацаваў 12 гадоў, да апошняга часу кіраваў страйкавым камітэтам.
«12 гадоў аддаў заводу. На жаль, настаў час разьвітацца. І асобна для кіраўнікоў: хлопцы, прымушаць звольніцца шляхам шантажу бацькоў — гэта самае нізкае і бесчалавечнае, што можна сабе ўявіць», — напісаў ён у Інстаграме.
Паводле Дылеўскага, ён напісаў заяву пад ціскам ідэоляга МТЗ. Інакш пагражалі звольніць ягоных бацькоў, сказаў ён Tut.by.
На гэты час Сяргей Дылеўскі адзіны сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, які застаецца на свабодзе ў Беларусі. Усе іншыя або вымушаныя выехаць за мяжу, альбо знаходзяцца пад арыштам па абвінавачаньнях у закліках да зьвяржэньня ўлады.
Сам ён раней адбыў 25-дзённы арышт (10+15 сутак) за арганізацыю і ўдзел і «несанкцыянаваных мерапрыемствах».