Аляксандар Лукашэнка 9 кастрычніка заявіў, што толькі ўнутраная стабільнасьць у краіне ёсьць гарантыяй яе выжываньня.
«Трэба разумець, што мы знаходзімся ва ўмовах беспрэцэдэнтнай вонкавай турбулентнасьці. Толькі ўнутраная стабільнасьць зьяўляецца гарантыяй выжываньня Беларусі», — цытуе Лукашэнку БелТА.
«Беларусы галасавалі за мір і парадак у краіне, і мы абавязаны выканаць гэты наказ народу, — сказаў Лукашэнка на нарадзе зь сілавікамі. — Трымаючы ў полі зроку нашых прамых апанэнтаў, мы ўпускаем нэўтральную, але таксама актыўную частку нашага грамадзтва, якая знаходзіцца, калі можна так сказаць, паміж уладай і апазыцыяй». Лукашэнка дадаў, што менавіта гэтыя людзі хочуць стабілізацыі сытуацыі, аднак «асобныя зь іх знаходзяцца ў стане нявызначанасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хочуць хадзіць — няхай хварэюць». Лукашэнка пракамэнтаваў акцыі пратэсту ў Беларусі ва ўмовах COVID-19Лукашэнка закрануў таксама пытаньне працы дзяржаўных СМІ.
«Кантроль у гэтым пляне Адміністрацыі прэзыдэнта. Павінна застацца магутнае ядро, гатовае адстойваць той самы інфармацыйны сувэрэнітэт дакладна, філігранна, прыцэльна, а галоўнае — наступальна. Трэба было, каб прайшло два месяцы, каб нашы асноўныя тэлевізійныя каналы і іншыя СМІ працавалі так, як цяпер. Гэта трэба рабіць пастаянна. Журналістыка павінна нарэшце перастаць быць „памяркоўнай“, як гэта было ў нас прынята да цяперашніх часоў. І я таксама ў гэтым пляне не здымаю зь сябе віны», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы дадуць Лукашэнку сысьці, калі ён пакіне нас у спакоі», — ЦіханоўскаяЛукашэнка таксама заявіў, што на працягу тыдня неабходна правесьці кадравыя перастаноўкі ў ВНУ, студэнты якіх «прадэманстравалі нядбайнае стаўленьне да вышэйшай адукацыі».
«Паводзіны часткі студэнтаў паказваюць іхнае, мякка кажучы, нядбайнае стаўленьне да вышэйшай адукацыі. Гэта можа прывесьці да страты яго каштоўнасьці як значнай сацыяльнай прыступкі. Недапрацоўваюць рэктары ВНУ. Неўзабаве, цягам тыдня, мы павінны вырашыць кадравую праблему ў такіх ВНУ», — цытуе Лукашэнку БелТА.