Прэсавая сакратарка Міністэрства замежных спраў Чэхіі Зузана Шціхава паведаміла агенцтву ČTK, што да канца гэтага тыдня пасол Томаш Пэрніцкі вернецца ў Прагу для кансультацый.
Паводле Шціхавай, такім чынам Чэхія выказвае салідарнасьць з Польшчай і Літвой, ад якіх Беларусь запатрабавала часова адклікаць сваіх паслоў і скараціць дыпляматычную прысутнасьць.
Польшча і Літва — адны з самых пасьлядоўных крытыкаў беларускага рэжыму. Яны заклікалі Эўрапейскі Зьвяз увесьці санкцыі ў дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі за фальсыфікацыю выбараў і парушэньні правоў чалавека.
Сёньня аб адкліканьні свайго пасла заявіла і Славаччына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнткай і прэм’ерам Славаччыны. Браціслава адклікае свайго пасла зь Менску