Больш за 80 беларускіх кампаній, сярод якіх дзясяткі з ІТ-сфэры, зацікавіліся пераносам бізнэсу ў Літву, паведамляе партал Delfi са спасылкай на зьвесткі дзяржаўнага агенцтва Investuok Lietuvoje («Інвестуй у Літве»).
«На гэты момант мы атрымалі больш за 80 запытаў, мы актыўна камунікуем зь некалькімі дзясяткамі кампаній, іх колькасьць пастаянна мяняецца. Пераважаюць запыты кампаній, якія працуюць у сфэры тэхналёгій, але ёсьць і гульцы іншых сэктараў», — сказаў гендырэктар кампаніі «Інвэстуй у Літве» Мантас Кацінас.
Цяпер галоўныя «канкурэнты» Літвы за працаўладкаваньне беларускіх спэцыялістаў — Польшча, Латвія і Ўкраіна, адзначыў кіраўнік «Інвэстуй у Літве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі гатовыя прыняць каля сотні беларускіх кампаній, дзесяць ужо прынялі рашэньнеПрэс-сакратар асацыяцыі Infobalt Паўлюс Якутавічус паведаміў, што ў беларускіх кампаніях, які цікавяцца пераносам бізнэсу ў Літву, агулам каля 1600 работнікаў: гэта ў асноўным малыя і сярэднія прадпрыемствы, «ад стартапу да сярэдняй кампаніі са ста работнікамі».
«Для такіх кампаній у нас ёсьць прапановы: офісы, пражываньне, рынак, магчымасьці супрацоўніцтва», — сказаў Якутавічус і назваў цяперашнюю сытуацыю беспрэцэдэнтнай, бо раней Літвой цікавіліся асобныя прадпрымальнікі або спэцыялісты, а цяпер гэта цэлыя кампаніі.
Разам з тым літоўскія экспэрты зьвяртаюць увагу на пакуль яшчэ складаную працэдуру іміграцыі, што зьяўляецца перашкодай для беларускіх кампаній. Цяпер у Літве ўдасканальваюць працэдуру для хуткага працэсу пераезду і інвэстыцый, думаюць пра адмову ад залішніх дакумэнтаў, спрашчэньне працэдуры выдачы візаў і патрабаваньняў да кваліфікацыі работнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны падпісаў указ аб прыцягненьні ІТ-спэцыялістаў зь БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча запусьціла праграму для пераезду беларускіх ІТ-кампаніяў і спэцыялістаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі ўрад стварыў сайт, каб дапамагаць беларускім ІТ-спэцыялістам пераяджаць ва Ўкраіну