Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі ўрад стварыў сайт, каб дапамагаць беларускім ІТ-спэцыялістам пераяджаць ва Ўкраіну


Парк высокіх тэхналёгій, Менск
Парк высокіх тэхналёгій, Менск

Міністэрства лічбавай трансфармацыі Ўкраіны стварыла адмысловы партал, які дапамагае супрацоўнікам беларускіх ІТ-кампаній пераяжджаць для працы ва Ўкраіну.

«Мы адкрываем адмысловы вэб-партал, на якім ёсьць уся інфармацыя для таго, каб спэцыялісты маглі пераехаць ва Ўкраіну, папрацаваць тут пэўны час або ўвогуле застацца ва Ўкраіне. Служба падтрымкі працуе ў рэжыме 24/7 і ўжо дапамагае спэцыялістам зь Беларусі. Для нас сёньня вельмі важна правільна арганізаваць гэты працэс, каб паказаць гнуткасьць нашай дзяржавы, што мы можам хутка адаптавацца, ухваляць рашэньні і дапамагаць крэатыўным людзям з усяго сьвету», — заявіў віцэ-прэм’ер-міністар Украіны Міхайла Фёдараў, які адначасова ачольвае Міністэрства лічбавай трансфармацыі Ўкраіны.

У сваю чаргу, намесьнік міністра лічбавай трансфармацыі Аляксандар Барнякоў дадаў, што за апошнія два тыдні ва Ўкраіну ўехалі больш як 4,5 тысячы грамадзян Беларусі:

«Зь іх каля 300 прадстаўнікоў ІТ-індустрыі, якім мы дапамаглі прыехаць сюды, атрымаць дакумэнты, знайсьці сабе месца і пачаць працаваць з Украіны».

У прыватнасьці, прадстаўнікі вэб-парталу belarustoukraine.com у супрацы з украінскімі кампаніямі і ІТ-супольнасьцю дапамагаюць беларускім ІТ-спэцыялістам афіцыйна працаўладкавацца ва Ўкраіне і атрымаць від на жыхарства.

Адначасова Міхайла Фёдараў заявіў пра намер стварыць да пачатку 2021 году віртуальную свабодную эканамічную зону для ІТ-кампаній з асаблівым падатковым, фінансавым і прававым рэжымам. Гэты праект называецца «Дія. City», а заканадаўчую базу будзе дапамагаць распрацоўваць Дзяніс Алейнікаў — адзін з аўтараў заканадаўства аб дзейнасьці беларускага Парку высокіх тэхналёгій.

Міхайла Фёдараў паведаміў, што Дзяніс Алейнікаў цяпер будзе працаваць ягоным дарадцам і галоўным юрыдычным спэцыялістам і «амбасадарам праекту „Дія. City“ ў краінах СНД і Эўропе».

«Для мяне „Дія. City“ — не замест Парку высокіх тэхналёгій, а разам. Мы братнія народы, і я хачу, каб увесь усясьветны ТОП ІТ-прадуктаў, першая іх „дзясятка“ была са сьцягамі Ўкраіны і Беларусі», — заявіў Дзяніс Алейнікаў.

Дзяніс Алейнікаў — старшы партнэр юрыдычнай фірмы «Алейнікаў і Партнэры». Ён быў адным з аўтараў дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі». Пазьней увайшоў у склад створанай беларускім урадам Рады па разьвіцьці лічбавай эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG