«Марш пэнсіянэраў», стан Шклярава пагоршыўся, у Кіргізстане пратэстоўцаў разганялі вадамётамі. Найважнейшае за 5 кастрычніка

"Марш пэнсыянэраў", Менск

5 кастрычніка ў Менску прайшоў «Марш пэнсіянэраў». Удзельнікі маршу сабраліся на плошчы Незалежнасьці і рушылі па праспэкце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прайшоў «Марш пэнсіянэраў». ФОТА, ВІДЭА

Літва адклікае свайго амбасадара зь Менску для кансультацый. Паводле міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса, рашэньне адклікаць амбасадараў для кансультацыяў прынятае разам з польскімі калегамі, паведаміла МЗС Літвы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва адклікала амбасадара зь Менску для кансультацый, беларускія паслы ў Літве і Польшчы вярнуліся ў Менск

Адвакат арыштаванага 29 ліпеня палітоляга Віталя Шклярава Антон Гашынскі паведаміў пра рэзкае пагаршэньне здароўя свайго падабароннага пасьля захворваньня на COVID-19 у СІЗА. Пра гэта піша Tut.by. Паводле адваката Гашынскага, у СІЗА Шклярава не лячылі, ён фактычна перанёс захворваньне без адзінай таблеткі. Пасьля хваробы Шкляраў моцна схуднеў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У арыштаванага палітоляга Шклярава пагоршылася здароўе, ён перахварэў на каранавірус

У Бішкеку і некалькіх іншых гарадах Кіргізстану дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем адмяніць вынікі парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў мінулыя выходныя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Празь некалькі гадзін пасьля пратэстаў прэзыдэнт Кіргізстану запрасіў на сустрэчу лідэраў 16 партый

Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі лічыць, што санкцыйных сьпіс, прыняты Эўразьвязам у дачыненьні да афіцыйных асобаў Беларусі, неабходна пашырыць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская выступіла за пашырэньне санкцыйнага сьпісу

Нобэлеўскую прэмію 2019 году ў галіне фізыялёгіі або мэдыцыны атрымалі Гарві Олтэр, Майкл Готан і Чарлз Райс за адкрыцьцё вірусу гепатыту С.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўскую прэмію 2020 году ў мэдыцыне далі за адкрыцьцё вірусу гепатыту С