Паводле папярэдняй інфармацыі страйкаму «Беларускалію», у Салігорску 3 кастрычніка затрымалі каля 20 чалавек, сярод іх — прадстаўнікі страйкаму «Беларускалію», паведаміў страйкам у Тэлеграме.
Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас мірнай акцыі 3 кастрычніка ў парку Чатырох стыхіяў Салігорску былі жорстка затрыманыя каля 20 чалавек, якія адпачывалі, людзей, якія гулялі зь дзецьмі па парку. У ліку затрыманых — шахтар Юры Корзун, сябры страйкавага камітэту «Беларуськалію», журналістка СМІ, а таксама экс-гулец валейбольнай зборнай Беларусі і сябра страйкаму ААТ «Беларуськалій» Сяргей Тарас, паведаміў страйкам у Тэлеграме.
Сілавікі таксама затрымаді журналістаў Ірыну Арахоўскую, Ксенію Галубовіч і аднаго апэратара. А 18.30 стала вядома, што Арахоўскую вызвалілі, паведаміла БАЖ.
3 кастрычніка каля 100 жыхароў Салігорску сабраліся ў парку Чатырох стыхіяў. Людзі пляскалі ў ладкі, скандавалі «Жыве Беларусь!». У парк прыйшлі шмат міліцыянтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міліцыі проста нейкая неймаверная колькасьць». У Салігорску адбываецца акцыя пратэстуЯк паведаміў Tut.by чытач з Салігорску, там была сустрэча з страйкоўцамі, у тым ліку з шахтаром Юрыем Корзунам, які некалькі тыдняў таму на глыбіні прыкаваў сябе кайданкамі да абсталяваньня на знак пратэсту супраць таго, што адбываецца ў краіне і на прадпрыемстве. Юры Корзун сказаў, што міліцыя дазволіла правесьці экскурсію для прыежджых па горадзе і нікога затрымліваць ня будуць.
Аднак літаральна праз тры хвіліны прыехаў АМАП і пачаліся затрыманьні. Затрымалі і Юрыя Корзуна.
Таксама вядома, што затрымалі фотакарэспандэнтку «Новага часу» Ірыну Арахоўскую.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Салігорску затрымалі фотакарэспандэнтку «Новага часу»Заклікі сабрацца 3 кастрычніка ў салігорскім парку Чатырох стыхіяў зьявіліся ў салігорскіх тэлеграм-каналах за некалькі дзён да прызначанай даты.
«Апранаемся прыгожа! Бярэм з сабой толькі добры настрой і сымбалічныя сувэніры адно для аднаго! — гаварылася ў адным з такіх паведамленьняў. — Знаёмімся, сьпяваем песьні, чытаем вершы, робім сэлфі, п’ем гарбату! Любыя музычныя інструмэнты вітаюцца! Нікога не баімося! Усьмешлівых супрацоўнікаў — вітаем усьмешкай. Ад нэгатыўна настроеных проста адварочваемся. Памятаем пра вірус, бярэм маскі. Грамадзкі парадак не парушаем! Правакатараў гонім у шыю!»