Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску затрымалі фотакарэспандэнтку «Новага часу»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Салігорску 3 кастрычніка затрымалі фотакарэспандэнтку «Новага часу» Ірыну Арахоўскую.

У Салігорску адбываецца акцыя пратэсту.

«Сабралася каля ста чалавек, — расказаў Свабодзе відавочца. — У парку тут мост, людзі вакол яго ў асноўным, на самім мосьце таксама. Пляскаюць у ладкі, скандуюць „Жыве Беларусь“.

Навокал вельмі шмат міліцыі, проста неверагодная для Салігорску колькасьць.

Побач зь месцам збору людзей, літаральна за 200 мэтраў адсюль, знаходзіцца Цэнтральная плошча Салігорску. Там таксама сабраліся людзі, на афіцыйнае мерапрыемства. Нейкі агратрэш, рэгіянальны кірмаш.

Вось так зараз гэта выглядае. Была інфармацыя, што на падыходах да парку Чатырох стыхіяў затрымалі траіх чалавек, але невядома, наколькі гэта праўда. Міліцыя паўсюль тут, увесь парк аточаны. Людзі падыходзяць і сыходзяць, некаторыя з кветкамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG