Праект Freedom Belarus выпусьціў відэа, прысьвечанае сіле, сьмеласьці і сумленнасьці беларускіх жанчын.
Пра фільм, дзе жанчыны хаваюць пад кветкамі амапаўскі рыштунак, аўтары праекту напісалі, што натхніліся сілай, сьмеласьцю і каханьнем тысячаў беларускіх жанчын. І вырашылі расказаць пра іх усяму сьвету.
«Вы на перадавой, вы супраць гвалту. Вы закрываеце сабой сваіх дзяцей, мужоў, братоў, бацькоў. Вы сымбаль беларускай свабоды, сумленнасьці і веры».
У відэа зьняліся сярод іншых
- чэмпіёнка ў плаваньні Аляксандра Герасіменя,
- актрыса Купалаўскага тэатру Юліяна Міхневіч,
- актрыса Драматычнага тэатру Беларускай Арміі Алеся Клачко і
- пэнсіянэрка і актрыса Натальля Гарэлкіна.
Дзея адбываецца пад музыку гурта Šuma.