Эўрадэпутат Пятрас Аўштравічус, дакладчык Эўрапарлямэнту па Беларусі, сказаў Deutsche Welle, што інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі — гэта частка дамоўленасьцяў паміж Лукашэнкам і Ўладзімірам Пуціным падчас іх сустрэчы ў Сочы 14 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія краіны ўжо не прызналі Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам. Абнаўляецца«Я думаю, мы бачым рэалізацыю сочынскага пляну. Тое, пра што дамовіліся (у Сочы. — РС), да гэтага часу трымаюць у таямніцы ад нас. Толькі дзякуючы падтрымцы Пуціна Лукашэнка адважыўся пайсьці на інаўгурацыю, хоць народ яго адрынуў і ня лічыць легітымным», — адзначыў Аўштравічус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрадэпутат Бедрань: Інаўгурацыя Лукашэнкі паказвае яго страхЭўрадэпутат лічыць, што пасьля інаўгурацыі будуць зробленыя іншыя крокі з «сочынскага пляну», пра якія грамадзкасьць пакуль ня ведае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрадэпутат Кубілюс: Лукашэнка стварыў у Беларусі вайсковую хунту«Але тое, што гэтыя два чалавекі (Лукашэнка і Пуцін. — РС) вырашылі і цяпер рэалізуюць, — гэта не прынясе нічога добрага ні Беларусі, ні Эўропе. Гэта паставіць пад пагрозу існаваньне Беларусі, стабільнасьць у Эўропе і рэгіянальную бясьпеку», — дадаў Аўштравічус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяскоў пра галоўныя вынікі сустрэчы Лукашэнка-Пуцін: крэдыт, канстытуцыйная рэформа, вакцына