Больш за 400 песень беларускага пратэсту сабралі ў адзін плэйліст. ВІДЭА

Музыкі Піт Паўлаў і Аляксандр Памідораў граюць на прахадной МТЗ, 18 жніўня 2020, ілюстрацыйнае фота

За лета і пачатак восені беларусы прысьвяцілі нямала песень палітычным пратэстам і сытуацыі ў краіне, таксама і замежныя артысты прысьвяцілі кампазыцыі беларусам. На Youtube спрабуюць сабраць усе гэтыя трэкі ў адзін плэйліст — на момант публікацыі ў ім звыш 140 кампазыцыяў.

Слухаць у парадку публікацыі песень:

Як тлумачыць аўтар плэйліста Аляксандар Арсёнаў, у сьпіс трапляюць ня ўсе кампазыцыі: некаторых проста не публікавалі на Youtube.

Ня цалкам трапіў туды альбом «Белага легіёну» «Сонца перамогі»: у ім аж 19 трэкаў, выдадзеных у адзін дзень. Каб не рабіць значную частку плэйліста з кампазыцыяў аднаго альбому, дадалі толькі першыя тры трэкі альбому.

Аўтар прымае ў Telegram падказкі, якія яшчэ песьні варта дадаць у плэйліст.