Пра гэта кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Кіпру паведаміў сёньня ў Брусэлі, дзе адбываецца сустрэча міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ.
Міністар замежных справаў Кіпру Нікас Хрыстадулідэс перад пачаткам сустрэчы заявіў:
«Рэакцыя Эўразьвязу на парушэньні правоў чалавека, наша рэакцыя на парушэньні сувэрэнітэту і сувэрэнных правоў краін-удзельніц ЭЗ, наша рэакцыя на любое парушэньне нашых фундамэнтальных каштоўнасьцяў і прынцыпаў — усё гэта ня можа рабіцца на замову. Тут мусіць быць пасьлядоўнасьць».
Аднак ён сказаў, што выканае рашэньне Рады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіпр зноў заблякаваў санкцыі Эўразьвязу адносна БеларусіПерад гэтым Кіпр неаднаразова накладаў вэта на пакет штрафных захадаў супраць кіраўніцтва Беларусі. Сваё супрацьдзеяньне санкцыям адносна Беларусі кіпрскі бок тлумачыў тым, што імкнецца дамагчыся ўвядзеньня санкцыяў ЭЗ супраць Турэччыны, якая вядзе выведку газу ў спрэчных водах усходняй часткі Міжземнага мора.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як маленькі Кіпр тармозіць санкцыі ЭЗ адносна БеларусіСанкцыйны сьпіс ЭЗ уключае прыкладна 40 чалавек, адказных за фальсыфікацыю беларускіх выбараў і гвалт супраць мірных дэманстрантаў. Ён ня можа ўступіць у сілу пакуль рашэньне аб гэтым ня будзе прынятае аднагалосна ўсімі 27 краінамі Зьвязу.