Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіпр зноў заблякаваў санкцыі Эўразьвязу адносна Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіпр зноў заблякаваў санкцыі Эўразьвязу адносна Менску. Прадстаўнік Нікасіі наклаў вэта на праект штрафных мер у пятніцу, 18 верасьня, на пасяджэньні Камітэту сталых прадстаўнікоў краін ЭЗ (Coreper) у Брусэлі.

Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

«Такі крок Нікасіі абараняе рэжым Лукашэнкі ад наступстваў яго недэмакратычных і рэпрэсіўных дзеяньняў», — цытуе агенцтва DPA эўрапейскага дыплямата, які пажадаў застацца неназваным.

У той жа час Кіпр тлумачыць сваё супрацьдзеяньне санкцыям адносна Беларусі тым, што імкнецца дамагчыся ўвядзеньня санкцыяў ЭЗ супраць Турэччыны, якая вядзе выведку газу ў спрэчных водах усходняй часткі Міжземнага мора.

Санкцыйны сьпіс ЭЗ уключае прыкладна 40 чалавек, адказных за фальсыфікацыю беларускіх выбараў і гвалт супраць мірных дэманстрантаў. Ён ня можа ўступіць у сілу ўжо каля двух тыдняў, бо рашэньне аб гэтым павіннае быць прынятае аднагалосна ўсімі 27 краінамі Зьвязу. 10 верасьня Кіпр ужо накладаў вета на плянаваныя санкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG