Лукашэнка патлумачыў, чаму хадзіў з аўтаматам ля Палаца Незалежнасьці

Верталёт, на якім Аляксандар Лукашэнка разам з сынам Мікалаем прыляцелі ў Палац Незалежнасьці са зброяй ў руках 23 жніўня

У інтэрвію расейскім СМІ 8 верасьня Аляксандар Лукашэнка патлумачыў сваё зьяўленьне з аўтаматам каля Палаца Незалежнасьці ў Менску ў дні, калі праходзілі масавыя акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

«Маё зьяўленьне з аўтаматам азначала толькі адно — я нікуды ня ўцёк і гатовы абараняць маю краіну да канца», — заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас інтэрвію прадстаўнікам расейскіх СМІ. Пераказаў словы Лукашэнкі (блізка да тэксту) у тэлеграм-канале галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» Раман Бабаян, які ўдзельнічаў у інтэрвію.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як пацукі разьбегліся». Лукашэнка прыляцеў у Палац Незалежнасьці з аўтаматам у руках. ВІДЭА

Увечары 23 жніўня ў Беларусі, як і ў многія іншыя дні, ішлі пратэсты супраць фальшывых выбараў і гвалту міліцыі. Пратэстоўцы дайшлі да Палаца Незалежнасьці і разьвярнуліся. Тэлеграм-канал «Пул Первого» апублікаваў тады некалькі відэа, на якіх Лукашэнка быў у бронекамізэльцы і з аўтаматам. Разам зь ім быў узброены аўтаматам непаўналетні сын Мікалай.

30 жніўня блізкі да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого» таксама паведаміў, што падчас мітынгу непадалёк ад Палаца Незалежнасьці кіраўнік краіны быў са зброяй на тэрыторыі рэзыдэнцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ізноў быў каля сваёй рэзыдэнцыі са зброяй, — «Пул Первого». ФОТА