6 верасьня ў Менску затрымалі сябра Каардынацыйнай рады (КР) па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі Андрэя Ягорава — вядомага палітоляга, дырэктара Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі, паведамляе БелаПАН.
Паводле прэс-службы КР, Ягорава затрымалі каля 14.00 у раёне вуліцы Чабатарова. Там сёньня масава затрымлівалі дэманстрантаў, якія арганізавана ішлі ў цэнтар горада для ўдзелу ў акцыі «Марш адзінства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прынамсі чатыром пратэстоўцам спатрэбілася дапамога мэдыкаў пасьля разгону каля Партызанскага праспэктуІнфармацыі пра месцазнаходжаньне Ягорава да гэтага часу няма, адзначаюць у КР.
Андрэй Ягораў быў у ліку першых, каго ўключылі ў склад Каардынацыйнай рады.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясьна», вядомыя прозьвішчы ўжо прынамсі 194 затрыманых за сёньня толькі ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Марш адзінства» ў Менску скончыўся брутальнымі затрыманьні і пабітымі шыбамі. ФОТА, ВІДЭАРаней паведамлялася пра затрыманьне яшчэ аднаго сябра Каардынацыйнай рады Вольгі Паўлавай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пратэстоўцы і рэжым пастаянна мяняюць тактыку». Палітычны аналітык пра будучыню пратэстаў