Прапануем кароткі агляд нядаўніх вартых увагі публікацыяў пра Беларусь у міжнароднай прэсе.
Die Welt
«Беларускі кіраўнік Лукашэнка можа цешыцца: з прычыны спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў Эўразьвяз мерыцца ўвесьці санкцыі супраць Беларусі, але, відавочна, ня супраць яго. Гэтым ён абавязаны перш за ўсё Нямеччыне», — піша нямецкае выданьне Die Welt. — Паводле інфармацыі Die Welt, прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка не апынецца ў санкцыйным сьпісе ЭЗ. За гэта актыўна выступала перш за ўсё Нямеччына, якую падтрымалі Францыя і Італія».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля захопу студэнтаў АМАПам Міністэрства адукацыі ўзмацняе кантроль за доступам у ВНУ«Згодна з аргумэнтамі Бэрліну і Парыжу, выказанымі ва ўнутраных абмеркаваньнях, каналы зносін з Лукашэнкам павінны заставацца адкрытымі пры кожных абставінах. А ўвядзеньне санкцыяў гэтаму перашкодзіць».
«Афіцыйнага галасаваньня аб унясеньні Лукашэнкі ў санкцыйны сьпіс унутры ЭЗ пакуль не было, кажуць у дыпляматычных колах. Аднак праведзеныя на гэты момант нефармальныя абмеркаваньні адназначныя: ЭЗ дазволіць дыктатару зь Менску выйсьці сухім з вады».
Les Echos
«Акцыі пратэсту ў Менску працягваюцца. Але ў беспрэцэдэнтнай незадаволенасьці цяперашнім парадкам, якая ўзрушыла Беларусь пасьля спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня, усё больш адчуваецца цень Масквы», — піша маскоўскі карэспандэнт францускай газэты Les Echos.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сілавікі пачнуць пераходзіць на бок пратэстоўцаў, калі перамога стане відавочнай». Былы сьледчы СК Беларусі — аб прычынах звальненьня«Некаторыя падазраюць Маскву ў тым, што яна спрыяла пратэстам у Менску, каб аслабіць Аляксандра Лукашэнку і прымусіць яго пагадзіцца на аб’яднаньне, ад якога ён дагэтуль адмаўляўся і якое цяпер выглядае як апошні паратунак яго будучыні. (…) І цяпер Крэмль перад абліччам натоўпаў, якія адмаўляюць ягонага саюзьніка, але не Расею, шукае плян Б».
The New York Times
«Кампутар Сьцяпана Сьвятлова стаіць на працоўным стале ў Варшаве, амаль за 300 міляў ад Менску, сталіцы Беларусі. Але калі беларусы выйшлі на вуліцы пасьля таго, як 9 жніўня прэзыдэнт Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка падманным шляхам заявіў аб перамозе на выбарах, гэта было ў немалой ступені дзякуючы 22-гадоваму Сьвятлову і яго кампутару.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: за пятніцу міліцыя затрымала 27 пратэстоўцаў. СьпісНа тым тыдні доступ да інтэрнэту часта быў заблякаваны, вядучыя апазыцыйныя актывісты знаходзіліся пад вартай альбо хаваліся, а незалежныя СМІ даўно жорстка абмежаваныя. Але беларусаў інфармаваў і нават кіраваў імі акаўнт спадара Сьвятлова (вядомага як Nexta. — РС) на адной зь нешматлікіх плятформаў у сацыяльных сетках — Telegram — якой удалося ўтрымліваць сэрвіс падчас адключэньня інтэрнэту.
З-за мяжы спадар ьі яго каманда зь пяці чалавек давалі інфармацыю пра выбарчыя фальсыфікацыі і міліцэйскі гвалт, а таксама парады пра тое, дзе, калі і як пратэставаць, уцякаць ад міліцыі, унікаць пабіцьця міліцыяй, лячыцца ад узьдзеяньня сьлезацечнага газу, знаходзіць лекі і бясьпечны прытулак».
Die Welt
«Пратэсты, якія працягваюцца ў Беларусі (…), накіраваныя на пераўтварэньне Беларусі ў лібэральна-капіталістычную нармальную заходнюю дзяржаву. Аднак разам з тым праблемы, зь якімі сёньня сутыкаюцца заходнія краіны, ігнаруюцца пры гэтым дыягназе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры топ-мэнэджэры IT-кампаніі PandaDoc арыштаваныя ў Менску, кампанія заяўляе пра помсту ўладаў. ВІДЭАМожна сьцьвярджаць, што ў выпадку посьпеху пратэстаў гэтыя праблемы ўзьнікнуць, як толькі скончыцца рэвалюцыйная эўфарыя. І нельга выключаць, што пад канец пратэстаў зьявіцца новая, нават больш нацыянальна-кансэрватыўная фігура, чым Лукашэнка, якая будзе беларускай вэрсіяй Орбана ці Качыньскага», — піша філёзаф Славай Жыжэк.