Прадстаўніца Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава не выключае вастрэйшай рэакцыі беларускага грамадзтва на афіцыйнае паведамленьне аб інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта.
«Трэба разумець, што ў Беларусі грамадзтва нагэтулькі не прызнае Лукашэнку і яго новы прэзыдэнцкі тэрмін, які ён сам сабе намаляваў, што прадбачыць, як большасьць адрэагуе нават на заяву аб інаўгурацыі, проста немагчыма», — сказала Марыя Калесьнікава ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню lb.ua.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 27-ы дзень пратэстаў. Суды над журналістамі. Марш айцішнікаў. Беларускія сьцягі ў парлямэнце ЎкраіныПаводле яе, пакуль Каардынацыйная рада ня мае пляну дзеяньняў на выпадак уступленьня Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта: «За месяц шмат што можа зьмяніцца. Тут варажыць няма сэнсу».
Марыя Калесьнікава мяркуе, што кадравыя зьмены, якія робіць Аляксандар Лукашэнка ў сілавых органах, сьведчаць аб расколе ў праваахоўных структурах:
«Вялікая колькасьць сілавікоў ужо пераходзіць на бок большасьці. Мы ведаем, што там абсалютны раскол».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы: Лукашэнка больш не прэзыдэнт БеларусіУ той жа час, паводле яе, кіраўніцтва сілавых органаў застаецца на бку Лукашэнкі, бо «многія зь іх вельмі баяцца за тыя злачынствы, якія яны ўчынілі»:
«І мы сапраўды лічым, што забойствам і катаваньням людзей ня месца ў трэцім тысячагодзьдзі ў цэнтры Эўропы. Яны павінны быць расьсьледаваныя паводле беларускіх законаў. Тыя людзі, якія ня хочуць сябе асацыяваць з гэтай крывёю і гэтым гвалтам, зараз робяць маральны выбар. Гэта вельмі цяжка. Мы гэта выдатна разумеем. Але трэба разумець таксама і тое, што большасьць зь іх да гэтага ня маюць дачыненьня. Тут ідзецца пра тое, што гэта дапаможа ім сябе засьцерагчы. Мы можам гэта толькі падтрымліваць, бо прысягу яны давалі не Лукашэнку, а беларускаму народу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦА