Найважнейшыя падзеі 3 верасьня.
Расейска-амэрыканскія стасункі могуць стаць яшчэ горшымі ў выпадку «адкрытага сілавога ўмяшаньня» Расеі ў сытуацыю ў Беларусі. Такую думку выказаў у сераду намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент, выступаючы на відэаканфэрэнцыі, арганізаванай Нямецкім фондам Маршала ў Вашынгтоне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждэпартамэнт ЗША прыгразіў Расеі наступствамі пры прымяненьні сілы ў БеларусіАляксандар Лукашэнка памяняў кіраўніцтва Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, Савету бясьпекі і Камітэту дзяржаўнага кантролю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка памяняў кіраўнікоў КДБ, Савету бясьпекі, КДК і МенгарвыканкамуПрадстаўнікі Міністэрства абароны Літвы запэўнілі прадстаўнікоў Беларусі, што найбуйнейшыя традыцыйныя вайсковыя вучэньні, якія праводзяцца восеньню, не накіраваныя супраць якой-небудзь дзяржавы, уключна зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Літвы запэўніла Беларусь: вайсковыя вучэньні не накіраваныя супраць якой-небудзь краіныСьцьверджаньне Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што атручэньне расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага зьяўляецца фальсыфікацыяй, не адпавядае рэчаіснасьці. Пра гэта заявіў у чацьвер расейскаму агенцтву ТАСС прадстаўнік нямецкага ўраду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямецкі ўрад адпрэчыў Лукашэнкавы абвінавачаньні ў фальсыфікацыі атручэньня НавальнагаПрэзыдэнт Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасьцяў Эўропы Ранка Пэлікарыч накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку з просьбай вызваліць сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Лілію Ўласаву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада адвакатаў і юрыдычных супольнасьцяў Эўропы заклікала Лукашэнку вызваліць Лілію ЎласавуНа сустрэчу з дэпутатам ад Сьвіслацкай акругі № 94 Валерам Варанецкім прыйшлі 150 чалавек. Яны хацелі ўведаць яго стаўленьне да выбараў і жнівеньскіх падзеяў. Сустрэча праходзіла ў памяшканьні Менскага гарадзкога палацу культуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Што зрабіць, каб вы ініцыявалі імпічмэнт?». Дэпутат Варанецкі сустрэўся з выбарнікамі сваёй акругіБольш за двое сутак у няволі трымаюць шасьцёх журналістаў Tut.by, БелаПАН і «Комсомольской правды в Беларуси», вінавацячы ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рабілі сваю працу — апынуліся на Акрэсьціна». Кіраўнік МУС Караеў ня выйшаў да журналістаў. Яны пайшлі з плякатамі па горадзе. ФОТАІнтэрнэт-правайдэр «Дзелавая сетка» паведаміў, што зь 15 верасьня ў дзяржаўных органах і арганізацыях будуць заблякаваныя замежныя DNS-сэрверы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзяржаўных арганізацыях пачынаюць жорстка фільтраваць інтэрнэтСьледчы камітэт паведаміў, што падчас вывучэньня шматлікіх запісаў камэраў відэаназіраньня вызначыў, што 17-гадовы Цімур М., які запаў у кому пасьля пабіцьця амапаўцамі, знаходзіўся «ў эпіцэнтры масавых беспарадкаў» 10 жніўня на вуліцы Прытыцкага ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт: зьбіты падлетак, які быў у коме, «датычны да ўзброенага нападу на кіроўцу МАЗу»Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт накіравалі ў інтарэсах 47 пацярпелых на мірных акцыях пратэсту зварот у Камітэт супраць катаваньняў ААН аб расьсьледаваньні факту сыстэматычных катаваньняў у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы запатрабавалі ў ААН расьсьледаваць сыстэматычныя катаваньні ў БеларусіСяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Кавалькову і Дылеўскага зноў асудзілі на арышты, гэтым разам па 15 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Кавалькову і Дылеўскага асудзілі яшчэ на 15 дзён арышту кожнагаУ менскай Архікатэдры адбылася супольная малітва каталіцкіх сьвятароў гораду. Яны маліліся аб вяртаньні на Радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якога ўлады не пускаюць у Беларусь. Таксама было зачытана слова арцыбіскупа, скіраванае ім з выгнаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Кандрусевіч: Усе мы патрабуем перамен