У дачыненьні да чальца Каардынацыйнай рады Ліліі Ўласавай пачатая крымінальная справа паводле арт. 243 («Ухіленьне ад выплаты падаткаў»), паведамляе прэс-служба гэтай грамадзянскай плятформы. Згодна са сьледзтвам, сума шкоды перавышае 600 тысяч рублёў.
Санкцыі прадугледжваюць да 7 гадоў пазбаўленьня волі. У справе праходзіць таксама яе сын Барыс, заснавальнік турыстычнай кампаніі «Мерлінтур».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Лілію Ўласаву. У яе доме прайшоў ператрусУласаву затрымалі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю 31 жніўня. Да яе дадому прыйшлі зь ператрусам, супрацоўнікі ведамства канфіскавалі цьвёрды дыск кампутара Ўласавай, ноўтбук яе мужа і некалькі флэшак.
Таксама ператрусы адбыліся ў офісе і кватэрах супрацоўнікаў турыстычнай фірмы «Мерлінтур». Барыс Уласаў разглядае гэтую акалічнасьць як «узяцьце бізнэсу ў закладнікі» дзеля ціску на яго маці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка пра арышт Ліліі Ўласавай — гэта ціск на Каардынацыйную радуЛілія Ўласава — дырэктарка юрыдычнай кампаніі «Уласава, Міхель і партнэры». Запрошаная ў прэзыдыюм Каардынацыйнай рады як прафэсійная перамоўніца і мэдыятарка.
Рада стварыла пэтыцыю з патрабаваньнем вызваліць Лілію Ўласаву, пад ёй падпісаліся ўжо больш за 2 тысячы чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць топ-мэнэджара кампаніі PandaDoc завялі крымінальную справу