Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць топ-мэнэджара кампаніі PandaDoc завялі крымінальную справу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Віктара Куўшынава, аднаго з топ-мэнэджараў кампаніі PandaDoc, абвінавацілі ў крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры.

Гэта 4 частка 210 артыкулу Крымінальнага кодэксу, пакараньне паводле якой — ад 5 да 12 гадоў зьняволеньня. Пра выстаўленьне абвінавачаньня паведаміла жонка Віктара Аляксандра Дзікан у сацыяльных сетках.

2 верасьня ў кватэры Віктара Куўшынава і менскім офісе кампаніі PandaDoc правялі ператрус.

Раней кіраўнік кампаніі Мікіта Мікада запусьціў ініцыятыву дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пакінуць службу. На гэты момант апрацавалі больш за 300 заявак і ўхвалілі паўсотні выплат.

Віктар Куўшынаў дапамагаў падаць заявы ў праваахоўныя органы пэдагогам, якія былі сябрамі камісіі і сталі сьведкамі фальсыфікацыі выбараў. Таксама спрыяў з пошукам працы ў выпадку звальненьня.

У ліпені яго затрымалі байцы АМАП на праспэкце Незалежнасьці ў Менску, калі спрабаваў падаць скаргу ў ЦВК на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Віктара Бабарыкі. Пазьней апынуўся ў адным аўтазаку з родным братам, таксама айцішнікам. Суд тады прызначыў абодвум адміністрацыйны арышт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG