Прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёлу айцец Юры Санько паведаміў Свабодзе, што мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зь беларускага памежнага пераходу «Брузгі» вярнуўся ў Польшчу.
Яму не дазволілі ўехаць у Беларусь, не патлумачыўшы ніяк прычын гэтага. Пачакаўшы некалькі гадзін, ён пакінуў памежны пераход.
«Машына, на якой ехаў мітрапаліт, ужо пераехала мяжу і накіравалася ў Беларусь, а мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч накіраваўся назад на польскую тэрыторыю. Ён будзе працягваць дамагацца вярнуцца на радзіму. І мы тут будзем пратэставаць, зьвязвацца з усімі дзяржаўнымі ўстановамі ў Беларусі, бо Каталіцкі касьцёл Беларусі ня можа быць без свайго кіраўніка. Ніякіх тлумачэньняў гэтаму рашэньню ад уладаў мы так і не атрымалі», — сказаў Юры Санько.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мітрапаліту адмовілі ва ўезьдзе без тлумачэньня прычыны». Афіцыйны камэнтар прадстаўніка Каталіцкага касьцёла БеларусіНа 17.00 прадстаўнік Памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі па-ранейшаму быў не гатовы хоць неяк пракамэнтаваць Свабодзе сытуацыю зь нядопускам у Беларусь мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які вяртаецца на радзіму з Польшчы.
Начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун таксама адмаўляецца камэнтаваць перашкоды для ўезду ў краіну грамадзяніна, які мае беларускі пашпарт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што казаў і да чаго заклікаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас выбарчай кампаніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кандрусевіч у інтэрвію польскай тэлевізіі: «Ёсьць падставы меркаваць, што выбары праходзілі несумленна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліта Кандрусевіча памежнікі не ўпусьцілі у Беларусь з тэрыторыі Польшчы. Без тлумачэньня прычын