Расея прызнала легітымнасьць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін, нагадаўшы, што павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь перамогай.
«Мы зыходзім з таго, што выбары адбыліся. Я адразу гэта зрабіў. Мы прызналі іх легітымнасьць. Я павіншаваў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку зь перамогай на гэтых выбарах», — сказаў Пуцін у інтэрвію тэлеканалу «Россия-1».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон: Лукашэнка адмовіўся ад пасярэдніцтва АБСЭКажучы пра выбары ў Беларусі, Пуцін адзначыў, што ў сьвеце наогул не існуе «нічога ідэальнага».
«Ні ў палітыцы, ні ў эканоміцы, ні ў сацыяльнай сфэры — дзе заўгодна. Нават у прыродзе няма нічога ідэальнага, хоць гэта найбольш дасканалая, Богам створаная сфэра», — сказаў Пуцін.
Адмову БДІПЧ АБСЭ ад назіраньня за выбарамі ў Беларусі ён назваў загадзя падрыхтаванай пазыцыяй.
«Таму хтосьці можа сумнявацца ў выніках, але ў мяне ёсьць усе падставы сумнявацца ў тым, што тыя, хто сумняваюцца, былі абсалютна сумленныя», — перакананы расейскі прэзыдэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ініцыятар «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі» зьвярнуўся да Лукашэнкі і Пуціна