28 жніўня ў Бабруйску затрымалі дваіх актывістаў: Таісію Кабанчук і Віталя Красьніцкага.
Таісію Кабанчук забралі каля дома, а Віталя Красьніцкага проста ў кватэры. Цяпер абое знаходзяцца ў ГУУС.
Вядома, што Таісіі Кабанчук інкрымінуюць парушэньне правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34), яна ўдзельнічала ў некалькіх «ланцугах» і шэсьцях салідарнасьці, якія праходзілі ў Бабруйску штодня.
Віталь Красьніцкі ўдзельнічаў у зборах супрацоўнікаў «Белшыны», дзе абмяркоўваліся пытаньні страйку, стаў адным з ініцыятараў стварэньня на «Белшыне» страйкаму.
27 жніўня «белшынаўца» Красьніцкага звольнілі за прагул. Паводле яго, цэхавы камітэт 25 жніўня пастанавіў спыніць зь ім працоўныя адносіны. Апошнім днём працы меўся быць 18 верасьня, калі загад аб звальненьні падпіша генэральны дырэктар прадпрыемства, але адміністрацыя прысьпешыла ягонае звальненьне пасьля таго, як ён расказаў незалежным мэдыя пра перасьлед рабочых, якія далучыліся да агульнальнанацыянальнага страйку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Белшыне» звольнілі лідэра страйкоўцаў, фармальна за прагул ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дваіх звольнілі». Рабочыя расказалі, што на «Белшыне» страйк «душаць на корані»