27 жніўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў мітынгах за яго ўзялі ўдзел 3 мільёны чалавек. Tut.by на падставе адкрытых крыніцаў высьветліў, ці так гэта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што на мітынгах яго падтрымала 3 мільёны чалавекКаб атрымаць такую колькасьць людзей, штодня, пачынаючы ад першага афіцыйнага мітынгу 16 жніўня, і за наступныя 10 дзён у падтрымку Лукашэнкі павінна было выходзіць па 250 тысяч чалавек. Гэта прыкладна 2,65% ад усіх жыхароў краіны. 3 мільёны — каля 31% насельніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стваральнік хэштэгу #ямыбатька распавёў, чаму падтрымлівае Лукашэнку16 жніўня да Дому ўраду ў Менску на мітынг за Лукашэнку звозілі людзей з усёй краіны. Паводле МУС, сабралі 65 тысяч чалавек (паводле альтэрнатыўных падлікаў, удвая меней).
Далей партал дае падрабязную справаздачу па выніках арганізаваных уладамі мітынгаў у падтрымку Лукашэнкі па ўсёй краіне, звычайна гаворка пра сотні ці некалькі тысяч удзельнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіна расколваецца, а Лукашэнка — гарант незалежнасьці. Як Давыдзька адказваў на пытаньні менчукоў, якія хочуць яго адклікацьУ адсутнасьць выразнай статыстыкі складана сьцьвярджаць, колькі людзей сапраўды выходзіла на вуліцы «у падтрымку міру, спакою і дзейнага прэзыдэнта».
Аднак калі прыняць за дадзенасьць, што кожныя суткі па ўсёй краіне ў мітынгах удзельнічаюць нават па 30 тысяч чалавек (як толькі аднойчы ўказала МУС), то ўсё роўна атрымаецца блізу 360 тысяч. А гэта на парадак менш, чым агучаныя Лукашэнкам 3 мільёны, робіць выснову Tut.by.