Шэраг незалежных газэт —«Народная Воля», «Комсомольская правда в Беларуси», «БелГазета», «Свободные новости» — сутыкнуліся зь перашкодамі ў друку на тэрыторыі Беларусі і пры дастаўцы.
Беларуская асцацыяцыя журналістаў і «Прэс-клюб» сабралі ў адным месцы PDF-вэрсіі нумароў, якія не дайшлі да чытачоў.
Журналісцкія арганізацыі заклікаюць чытачоў дзяліцца спасылкамі ў сацыяльных сетках, каб як мага больш людзей маглі прачытаць газэты, якім чыняць перашкоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзяржаўнай друкарні чарговым разам «зламалася абсталяваньне». Ня выйшла «БелГазета»25 жніўня дзяржаўны «Беларускі дом друку» адмовіўся друкаваць «БелГазету», а «Белпошта» не пусьціла яе ў продаж. Цяпер нумар даступны ў фармаце PDF.
Ня маючы магчымасьці аддрукаваць «Народную Волю» ў Менску, рэдакцыя два апошнія выпускі друкавала пад Масквой. Газэту можна атрымаць у рэдакцыі. Усе нумары «Народнай Волі» знаходзяцца ў разьдзеле «Архіў газэты» на сайце выданьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У офіс «Комсомольской правды в Беларуси» прыйшоў дзяржаўны кантроль«Комсомольская правда в Беларуси» першай сутыкнулася з праблемамі ў Доме друку. Нумары газэты за 18 і 20 жніўня не былі надрукаваныя. Выпускі за 21, 22, 25 і 27 жніўня змаглі выйсьці ў расейскай друкарні. Адзін з нумароў можна прачытаць ТУТ.
25 жніўня ня выйшаў нумар тыднёвіка «Свободные новости плюс». Тлумачэньні друкароў такія ж, як і ў сытуацыі зь іншымі недзяржаўнымі СМІ — паломка машыны, праблемы з тэхнікай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідзе зачыстка інфармацыйнага поля». Другі тыдзень Дом друку не выпускае буйных недзяржаўных газэтаўТакім чынам ідзе зачыстка інфармацыйнага поля, людзей спрабуюць адгарадзіць ад праўдзівага слова, — робяць выснову прадстаўнікі незалежных газэт.