Пашпарты расейскіх журналістаў, у якія паставілі штамп пра забарону на пяць гадоў уяжджаць у Беларусь, лічацца ў Расеі сапсаванымі, паведаміла «РИА Новости» з спасылкай на МУС Расеі.
«У адпаведнасьці з пунктам 6 пастановы ўраду РФ «Пра зацьверджаньне палажэньня аб пашпарце грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі» забараняецца ўносіць у пашпарт зьвесткі, пазнакі і запісы, не прадугледжаныя гэтым палажэньнем. Пашпарт, у які ўнесеныя зьвесткі, пазнакі ці запісы, не прадугледжаныя гэтым палажэньнем, ёсьць несапраўдным», — гаворыцца ў адказе ведамства на запыт агенцтва.
У той жа час у МУС Расеі адзначылі, што, паколькі віна ўладальніка пашпарта адсутнічае, караць журналістаў за гэта ня будуць.
Некалькі расейскіх журналістаў затрымалі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Некаторым пасьля таго, як іх адпусьцілі, забаранілі ўезд у краіну на некалькі гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне хавалі ад расейскіх консулаў», — грамадзяніна Расеі лічылі зьніклым, а ён быў на Акрэсьціна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістаў расейскай службы Радыё Свабода дэпартуюць зь Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лысы, на калені!» Журналіст ТАСС пасьля заявы Лукашэнкі пра пастановачныя фота апублікаваў сваю гісторыю зьбіцьця ў міліцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Салдат наўмысна стрэліў у журналістку «Нашай нівы» зь 10 мэтраў. Справу яшчэ не завялі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦА