АБСЭ зноў прапанавала ўладам Беларусі пасярэдніцтва

Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе зноў прапанавала ўладам Беларусі пасярэдніцтва ў вырашэньні ўнутрыпалітычнага крызісу, — паведаміла «Нямецкая хваля».

У лісьце да Аляксандра Лукашэнкі дзейны кіраўнік арганізацыі, прэмʼер Альбаніі Эдзі Рама, і яго пераемніца, кіраўніца МЗС Швэцыі Ан Ліндэ заявілі, што АБСЭ «пільна і з занепакоенасьцю» сочыць за сытуацыяй у Беларусі. Яны адзначылі, што гатовыя прыехаць у краіну, каб выслухаць думкі пра цяперашнюю сытуацыю і абмеркаваць надзённыя выклікі. Першы раз Рама і Ліндэ прапанавалі супрацоўніцтва яшчэ 17 жніўня, але тая прапанова не была прынятая.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як у кіно пра канцлягер». Чатыры гісторыі пра тое, як білі і катавалі ў Віцебску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маршы новай Беларусі», Лукашэнка з аўтаматам, жывы ланцуг ад Вільні да мяжы. Найважнейшае за 23 жніўня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскае МЗС рэкамэндавала беларускаму «не адмаўляцца ад каштоўных сяброўскіх парад»