Свабода паведамляла, што напярэдадні старшыня Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі зрабіў рэзанансавы допіс у Фэйсбуку: «Аляксандар Лукашэнка — ня мой прэзыдэнт».
Колішні кідальнік молата і дэпутат Палаты прадстаўнікоў вядомы як прыхільнік палітыкі Лукашэнкі, ён шмат і ўхвальна выказваўся пра афіцыйнага кіраўніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З Лукашэнкам у нас тое, што трэба». Як беларускія спартоўцы крытыкуюць апанэнтаў уладыУ размове са спартовым парталам Tribuna.com Дзевятоўскі пацьвердзіў напісанае, сказаў, што ніхто ягоную старонку ня ўзломваў. Пазьней у камэнтары для «Нашай нівы» растлумачыў, што гэты запіс яго папрасіў зрабіць старэйшы брат Алег.
Паведамлялі, што Алег Дзевятоўскі — галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай у водных іртах — 21 жніўня ў цяжкім стане быў дастаўлены ў лякарню. «Трыбуне» стала вядома, што ён зьдзейсьніў спробу суіцыду, перарэзаўшы сабе вены. Цяпер мэдыкі ацэньваюць ягоны стан як здавальняльны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы кідальнік молата і экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзевятоўскі заявіў, што Лукашэнка не ягоны прэзыдэнт«Гісторыя ў сям’і Дзевятоўскага вельмі закручаная — драма на мяжы трагедыі, — напісаў галоўны рэдактар спартовага рэсурсу Алег Гаруновіч. — У пятніцу Алег спрабаваў зьдзейсьніць суіцыд. Для малодшага Вадзіма ён быў заменай бацькі, які памёр даволі рана. Вадзім заўсёды згадваў яго зь цеплынёй, прысьвячаў вершы, расказваў, як важны цяпер для яго брат. І вось...»
Выглядае, што свае заявы Вадзім Дзевятоўскі рабіў на фоне сямейных падзеяў, хада якіх пакуль ня вельмі вядомая шырокай публіцы.