Старшыня Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што Аляксандар Лукашэнка не ягоны прэзыдэнт.
У камэнтары парталу «Трыбуна» ён пацьвердзіў, што заява ягоная, акаўнт не ўзламаны.
«Мая ранейшая пазыцыя — гэта памылка. Гэта была здрада самому сабе. Гэта важна і ўсё відавочна. Я напісаў — і мне стала вельмі лёгка. Чаму вырашыў гэта напісаць? Бо гэта праўда. Я сапраўды так думаю. Паверце, мне казаць цяпер гэта вельмі лёгка, стала значна лягчэй», — сказаў Вадзім Дзевятоўскі.
Раней Дзевятоўскі пасьлядоўна падтрымліваў Лукашэнку, дзякуючы яму за падтрымку спорту і стабільнасьць у краіне.
Тэлеканал «Сталічнае тэлебачаньне» сьцьвярджае, што Вадзім Дзевятоўскі свой допіс у Фэйсбуку пакінуў пад ціскам і цяпер знаходзіцца ў лякарні з «нэрвовым зрывам». Раней у гутарцы з «Нашай нівай» спартовец прызнаўся, што зрабіць допіс пра прэзыдэнта яму параіў брат Алег — у мінулым сябра нацыянальнай зборнай Беларусі ў водных іртах.