Аляксандар Лукашэнка пасьля Гожаскага палігону наведаў у Горадні пункт пастаяннай дыслякацыі 6-й асобнай мэханізаванай брыгады, дзе правёў нараду з кіраўніцтвам сілавога блёку.
Як перадае БелТА, Лукашэнка заявіў, што, замест таго, каб займацца эканомікай і надзённымі справамі, даводзіцца ўдзяляць увагу стабілізацыі становішча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра Захад: «Цягнуць сюды альтэрнатыўнага прэзыдэнта, выцягваюць нас на перамовы з АБСЭ»У сувязі з гэтым ён адзначыў, што ўпершыню за чвэрць стагодзьдзя давялося прымаць самае сур’ёзнае рашэньне, прыводзячы асноўныя часткі Ўзброеных сіл у поўную баявую гатоўнасьць і перакідаючы войскі на заходні кірунак.
Перш чым прымаць рашэньне па ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Горадні, Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў далажыць, якое становішча па краіне, а таксама зрабіць прагноз яго разьвіцьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка загадаў абараніць «заходнюю пэрліну Беларусі» Горадню«Нават не сказаў бы, што ўнутры краіны ў цэлым. Перш за ўсё гэта Менск. Нават не хачу тут Горадню называць з пазыцыі сёньняшняга дня. Што мяне больш за ўсё турбуе — да гэтай унутранай сытуацыі дадаўся вонкавы фактар. Мы бачым сур’ёзнае варушэньне войскаў NATO ў непасрэднай блізкасьці ад нашых межаў на тэрыторыі Польшчы і Літвы», — ня першы раз за апошнія дні агучыў пагрозу з Захаду Лукашэнка.