Аляксандар Лукашэнка на палігоне пад Горадняй заявіў, што «апанэнты хочуць разгрупаваць сілы беларускіх вайскоўцаў і праваахоўнікаў, адцягнуць ад унутранай сытуацыі і напружыць на зьнешняй мяжы.
Адначасова з гэтым ідзе актывізацыя «пратэставых настрояў і бандытызму ў грамадзтве», цытуе яго БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка загадаў абараніць «заходнюю пэрліну Беларусі» Горадню«Яны ўжо цягнуць сюды „альтэрнатыўнага прэзыдэнта“, робяць гэта сур’ёзна, бо сыплюцца заявы заходніх дзяржаў аб фінансаваньні, падтрымцы. Ваенны складнік — перасоўваньне войскаў NATO да межаў. Усё робяць, каб зацягнуць сюды новага прэзыдэнта. Ён зьвяртаецца да заходніх дзяржаў, у гэтым выпадку NATO, з мэтай абароны насельніцтва. Яны ўводзяць войскі — і на Беларусі можна паставіць крыж», — агучыў сваю лёгіку Лукашэнка.
Ён лічыць, што такія дзеяньні і заявы заходніх краін — гэта прамое ўмяшаньне ва ўнутраную сытуацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO уважліва сочыць за сытуацыяй у Беларусі, — Столтэнбэрг«Гаворка ідзе аб фінансаваньні, выцягваньні нас на перамовы з АБСЭ — зразумела, для чаго яны гэта робяць», — падсумаваў Лукашэнка, пасьля чаго на верталёце адляцеў у пункт рэактыўнага дывізіёну, дзе разьмяшчаецца ракетны комплекс «Палянэз».