Самых актыўных удзельнікаў страйкавага руху ўжо пачалі звальняць. Дзевяць работнікаў МАЗу атрымалі распараджэньні аб скасаваньні іх працоўных кантрактаў, паведамляе «Онлайнер».
На мінулым тыдні МАЗ далучыўся да пратэстаў. Тады больш за тысячу чалавек сустрэліся з кіраўніцтвам і вылучылі патрабаваньні. У панядзелак столькі ж людзей сабраліся каля галоўнага канвэеру. Але далей актыўнасьць пайшла на спад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя затрымала старшыню страйкаму МАЗу, на працаўнікоў узмацняюць ціск«Зачынялі ў цэхах, запалохвалі», — расказаў Сямён Фядотаў, які да таго паўгода адпрацаваў сьлесарам у цэху зборкі аўтамабіляў № 4.
Ад 14 жніўня Сямён і яшчэ восем калегаў абвесьцілі страйк і перасталі працаваць.
«Менш чым за тыдзень нам удалося прыпыніць канвэер, цяпер там стаяць дзясяткі несабраных машын. Начальства ўгаворвала іншых папрацаваць звышурочна і ў выходныя, але ніхто не пагаджаўся», — расказаў Сямён Фядотаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Першая хваля была як рэпэтыцыя». Кіраўнік страйкаму МТЗ лічыць, што будзе другая хваля забастовак20 жніўня ўсіх страйкоўцаў звольнілі паводле арт. 53 Працоўнага кодэксу за невыкананьне працоўных абавязкаў. Пра гэта ёсьць адпаведныя запісы ў працоўных кніжках. Як лічыць Сямён Фядотаў, гэта паказальнае звальненьне самых актыўных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Народ мае права сябе абараняць». Ці могуць рабочыя страйкаваць законна? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 3 тысячы работнікаў «Нафтану» за адстаўку Лукашэнкі, але страйк пад пытаньнем