Затрыманага сёньня ў Берасьці лідэра рок-гурту «Дай Дарогу!» Юрыя Стыльскага зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця, паведаміў БелаПАН праваабаронца Ўладзімер Вялічкін.
За апошнія дні гэта другое затрыманьне Стыльскага: першы раз быў 15 жніўня, калі ён удзельнічаў у акцыі прыхільнікаў перамен у Берасьці. Пасьля першага выхаду з ізалятара Стыльскі сказаў людзям, якія яго сустракалі, што яму далі 12 сутак адміністрацыйнага арышту.
«16 жніўня Стыльскага выпусьцілі на свабоду, таму што яго затрыманьне выклікала вялікі грамадзкі рэзананс. Сёньня ўлада пачала зноў закручваць гайкі, і Стыльскага, хутчэй за ўсё, затрымалі адбываць суткі», — сказаў праваабаронца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэра гурту «Дай Дарогу!» Стыльскага зноў затрымалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля шматтысячнага шэсьця ў Берасьці затрымалі лідэра панк-гурту «Дай Дарогу!» Юрыя Стыльскага