Лідэра гурту «Дай Дарогу!» Юрыя Стыльскага затрымалі другі раз за пяць дзён. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на відавочца затрыманьня.
Стыльскага затрымалі каля 15-й гадзіны на вуліцы Будзённага ў Берасьці. З словаў відавочцы, Юры Стыльскі жыве непадалёк, ніякага мітынгу ў раёне затрыманьня не было, як і людзей побач з музыкам.
Гэта другое затрыманьне Стыльскага за апошнія пяць дзён. Раней яго ненадоўга затрымалі пасьля суботняга шэсьця, дзе ён ішоў зь вялікім сьцягам на чале калёны.