Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) накіравалі ліст старшыні Менскага гарвыканкаму Анатолю Сіваку. Яны папракаюць яго за спробы «адмаўчацца» ў зьвязку з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў і наступнымі пратэстамі.
«Непакоіць сытуацыя, якая складваецца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня. І першым штуршком для пратэставых настрояў стала закрытасьць пры правядзеньні выбарчай кампаніі», — адзначаюць падпісанты, пералічваючы асноўныя парушэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Настаўніца менскай гімназіі расказала, як не падпісала выніковы пратакол, бо Ціханоўскай «не залічылі» 130 галасоў- У выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў ўключылі мінімальную колькасьць грамадзян, якія не зьяўляюцца залежнымі ад выканаўчай улады і сваіх працадаўцаў
- Незалежныя назіральнікі былі абмежаваныя ў сваіх правах пастановай ЦВК № 115, большасьць не дапусьцілі да назіраньня за працэсам галасаваньня і падліку галасоў.
- На бальшыні ўчасткаў у парушэньне арт. 55 Выбарчага кодэксу не былі вывешаныя копіі пратаколаў з вынікамі галасаваньня для ўсеагульнага азнаямленьня.
«У вашых паўнамоцтвах аднавіць справядлівасьць у даручаным вам горадзе, — пішуць сябры БСДП. — Паўнамоцтвы ўсіх камісіяў для выбараў прэзыдэнта завяршыліся. Але ў адпаведнасьці з артыкулам 55 Выбарчага кодэксу пратаколы з вынікамі падліку галасоў кожнай участковай камісіяй былі дастаўленыя ў органы, якія ўтварылі гэтыя камісіі. Інфармацыя не зьяўляецца закрытай, бо выбары адбываюцца адкрыта і галосна ў адпаведнасьці з арт. 65 Канстытуцыі Беларусі».
На падставе вышэйпазначанага дзеля захаваньня міру і аднаўленьня справядлівасьці сябры БСДП просяць выдаць распараджэньне аб публікацыі вынікаў галасаваньня на кожным участку на сайтах раённых адміністрацыяў і ў сталічнай прэсе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз не прызнае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і вылучае 53 млн эўра для падтрымкі беларускага народуПры неабходнасьці дадатковага фінансаваньня для апублікаваньня вынікаў выбараў Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) гатовая спрыяць мэтаваму прыцягненьню сродкаў.