Нацыянальны страйкавы камітэт выдзеліць дапамогу тром прадпрыемствам, супрацоўнікі якіх цяпер бастуюць: МТЗ, МЗКЦ і «Гродна Азоту».
Кожны з заводаў атрымае па 100 тысяч даляраў. Пра гэта паведаміў у Facebook адзін з заснавальнікаў Фонду салідарнасьці Андрэй Стрыжак, які ўваходзіць у склад камітэту.
Кіраўнікам іншых арганізаваных заводзкіх страйкамаў ён прапануе зьвяртацца па дапамогу праз тэлефон +375445100511 — «для атрыманьня салідарнай дапамогі ад народу Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кангрэс незалежных прафсаюзаў заклікаў стварыць нацыянальны страйкавы камітэтДзеля падтрымкі рабочых, якія страйкуюць у Беларусі, 18 жніўня быў створаны Нацыянальны страйкавы камітэт. У склад камітэту ўвайшлі Андрэй Стрыжак, блогер Эдуард Пальчыс, а таксама IT-прадпрымальнікі Аляксандар Падгорны і Яраслаў Ліхачэўскі.
Як паведаміў БелаПАН Андрэй Стрыжак, на рахунку Фонду салідарнасьці, які дапамагае беларусам, якія пацярпелі і страцілі працу ў выніку палітычных рэпрэсій, пералічаны ўжо 1 мільён даляраў. Але для таго, каб дапамагчы ўсім, гэтых грошай недастаткова, таму фонд зьвярнуўся па падтрымку да нацыянальнага бізнэсу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стачкам сфармаваны». Шахтары «Беларуськалію» плянуюць штодня выходзіць у цэнтар горадуНа гэты заклік, паводле Стрыжака, ужо адгукнуліся больш за 70 кампаній і індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны возьмуць шэфства над прадпрыемствамі, якія страйкуюць, а страйкамы на месцах вызначаць, каму канкрэтна патрэбная падтрымка. Гатоўнасьць пракансультаваць кожны страйкам выказала юрыдычная фірма REVERA.