Мітынгі #за_бацьку пройдуць у Магілёве і Гомлі

На мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі 16 жніўня ў Менску

18 жніўня ў Магілёве і Гомлі пройдуць праўладныя мітынгі. Сайт «Праўда Гомель» пад загалоўкам «Не дамо разваліць краіну» піша:

«Беларусы доўга назіралі за беспарадкамі, якія ладзяць асобна ўзятыя грамадзяне пад прыкрыцьцём так званых „мірных акцый“. Але пасьля народнага веча ў Менску, якое сабрало больш за 70 тысяч беларусаў, выказаць адкрыта сваю падтрымку краіне вырашылі яшчэ раз гамельчукі».

Тэгі мітынгу — #ЗА_БАЦЬКУ, #ЗА_БЕЛАРУСЬ #ЛЮБИМУЮ_НЕ_ОТДАДИМ.

Пад «70-тысячным вечам» маецца на ўвазе мітынг Аляксандра Лукашэнкі перад зьвезенымі з усёй краіны людзьмі на плошчы Незалежнасьці 16 жніўня.

Гомельскі мітынг пачнецца а 18-й гадзіне на плошчы Леніна.

У Магілёве мітынг пройдзе а 17-й гадзіне на плошчы з такой самай назвай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Разьвітальная прамова стомленага чалавека». Аналітык Свабоды Віталь Цыганкоў пра выступ Лукашэнкі 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнку падставілі ср...лізы, якія намалявалі яму няісныя 80%». Што кажуць на праўладным мітынгу ў Менску