Шэсьце рабочых менскіх заводаў праз увесь Менск. ФОТА

Страйкоўцы ў Менску. 17 жніўня 2020 г.

Тысячы рабочых менскіх заводаў у падтрымку агульнанацыянальнага страйку ідуць да будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка падтрымаць забастоўку тэлевізійнікаў.

На піку ў мітынгу ўдзельнічалі да 10 тысяч чалавек.

УЖЫВУЮ 9-ы дзень пратэстаў. Ціханоўская гатовая стаць нацыянальным лідэрам. Рабочыя на сустрэчы з Лукашэнкам: «Сыходзь!»

Шэсьце пачалося ад Менскага трактарнага заводу і рушыла да Менскага заводу колавых цягачоў, дзе мусіла адбыцца сустрэча тамтэйшых работнікаў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Супрацоўнікі МЗКЦ не далучыліся да мітынгу. Паводле непацьверджанай інфармацыі, іх ня выпусьцілі за межы прадпрыемства.

Далей шэсьце рушыла да Менскага аўтазаводу, дзе ў яго ўліліся сотні рабочых.

Калёна пэрыядычна скандуе «Выходзь!» і «Далучайся!». Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, правядзеньня новых выбараў, вызваленьня палітвязьняў, спыненьня перасьледу ўдзельнікаў мірных акцыяў.

Каля Менскага заводу шасьцерняў да пратэстоўцаў ніхто не далучыўся. «Людзі яшчэ баяцца. Напэўна, іх не выпускаюць», — сказаў адзін з удзельнікаў пратэсту, рабочы МАЗу.

На прахадной Менскага падшыпнікавага заводу людзі скандавалі «Выходзь!» і «Адпусьці!», патрабуючы выпусьціць работнікаў, не закрываць іх у цэхах

Шэсьце каля адміністрацыі Заводзкага раёну

Каля станцыі мэтро «Партызанская»

Людзі заклікаюць супрацоўнікаў заводу лядоўняў падтрымаць страйк

Як даведаліся карэспандэнты Свабоды, на «Атланце» рабочым пагражаюць звальненьнем, калі яны выйдуць на страйк. Прадстаўнікі заводу кажуць, што «Атлант» будзе працаваць, як і працаваў. Не называюцца. Кажуць, што затрымлівалі 5 іхных супрацоўнікаў, але ўсіх вызвалілі

Пасьля далучэньня рабочых Менскага маторнага заводу шэсьце накіравалася вуліцай Ваўпшасава, мінула Завод пеністых вінаў, «Крыніцу», «Слодыч».

Канцавы пункт пратэставага маршу — офіс Белтэлерадыёкампаніі, дзе працягваецца страйк соцень супрацоўнікаў БТ.

Звыш 300 супрацоўнікаў БТ падпісалі ўльтыматум да кіраўніцтва

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнікі БТ дамовіліся страйкаваць да выкананьня іхных умоваў, але будуць здымаць актуальныя сюжэты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дыялёг немагчымы». Каля будынку АНТ страйкуюць супрацоўнікі. ФОТА